Цэлы алгебраічны лік
Цэлымі алгебраічнымі лікамі называюцца камплексныя (і ў прыватнасці рэчаісныя) карані мнагачленаў з цэлымі каэфіцыентамі і са старшым каэфіцыентам, роўным адзінцы.
Адносна складання і множання камплексных лікаў, цэлыя алгебраічныя лікі ўтвараюць колца . Відавочна, з'яўляецца падколцам поля алгебраічных лікаў і ўтрымлівае ўсе звычайныя цэлыя лікі.
Няхай — некаторы камплексны лік. Разгледзім колца , спароджанае добаўленнем да колца звычайных цэлых лікаў . Яно ўтворана ўсімі магчымымі значэннямі , дзе — мнагачлен з цэлымі каэфіцыентамі. Тады спраўджваецца наступны крытэрый: лік з'яўляецца цэлым алгебраічным лікам тады і толькі тады, калі — канечнапароджаная абелева група.
Прыклады цэлых алгебраічных лікаў
[правіць | правіць зыходнік]- Гаусавы цэлыя лікі.
- Карані з адзінкі — карані мнагачлена над полем камплексных лікаў.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Усе рацыянальныя лікі, якія ўваходзяць у , з'яўляюцца на справе цэлымі лікамі. Інакш кажучы, ні адзін нескарачальны дроб з назоўнікам, большым за адзінку, цэлым алгебраічным лікам быць не можа.
- Для кожнага алгебраічнага ліку існуе натуральны лік такі, што — цэлы алгебраічны лік.
- Корань любой ступені з цэлага алгебраічнага ліку таксама з'яўляецца цэлым алгебраічным лікам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэорыю цэлых алгебраічных лікаў стварылі ў XIX стагоддзі Гаус, Якобі, Дэдэкінд, Кумер і іншыя. Цікавасць да яе, сярод іншага, выклікана тым, што гістарычна гэта структура аказалася першай у матэматыцы, дзе было выяўлена неадназначнае раскладанне на простыя множнікі. Класічныя прыклады пабудаваў Кумер; скажам, у падколцы алгебраічных лікаў віду маюць месца 2 раскладанні:
прычым у абодвух выпадках усе множнікі — простыя, г. зн. не раскладаюцца ў гэтым падколцы.
Даследаванне гэтае праблемы прывяло да адкрыцця важных паняццяў ідэала і простага ідэала, у структуры якіх раскладанне на простыя множнікі можна вызначыць адназначна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- К. Айерлэнд, М. Роузен. Классическое введение в современную теорию чисел. Перевод с английского С. П. Демушкина под редакцией А. Н. Паршина. М.: Мир, 1987, глава 6.
- Боревич З. И., Шафаревич И. P. Теория чисел.(недаступная спасылка) М., 1964.
- Ван дер Варден Б. Л. Алгебра.(недаступная спасылка) М.: Мир, 1975, глава 17: Целые алгебраические элементы.
- Гекке Э. Лекции по теории алгебраических чисел, пер. с нем., М. — Л., 1940.
- Гельфонд А. О. Трансцендентные и алгебраические числа, М., 1952.
- Постников М. М. Введение в теорию алгебраических чисел